Контакты

8 02130 5 83 44 директор
8 02130 5 70 49 методический кабинет
shum.rcdim@roo.vitebsk.by

211259, г.п. Шумилино, ул. Ленинская, д. 7 а. Витебская обл.
Открыть контакты

ВКОНТАКТЕ
TELEGRAM
INSTAGRAM
-YouTube
-TIKTOK
:: ::

ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ТУРИЗМ


ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ТУРИЗМ

ШУМИЛИНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР ДЕТЕЙ И МОЛОДЁЖИ ПРЕДЛАГАЕТ ДЛЯ ГОСТЕЙ ГОРОДСКОГО ПОСЁЛКА И РАЙОНА КРАТКОСРОЧНЫЕ ДВУХНЕДЕЛЬНЫЕ ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЕ ПРОГРАММЫ, РАЗРАБОТАННЫЕ НА ОСНОВЕ РЕГИОНАЛЬНОГО КОМПОНЕНТА:

"САЛЯМЯНЫЯ ЦУДЫ" - ИЗГОТОВЛЕНИЕ СОЛОМЕННЫХ "ПАУКОВ", АППЛИКАЦИЯ ИЗ СОЛОМКИ, СОЛОМОПЛЕТЕНИЕ

"ЧАРОЎНЫЯ УЗОРЫ" - ВЫТИНАНКА: РАППОРТНАЯ, ЦЕНТРИЧЕСКАЯ, ЗЕРКАЛЬНАЯ 

Праграма аб’яднання па інтарэсах ”Чароўныя ўзоры“

Тлумачальная запіска

Выцінанка – адзін з відаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які адыгрывае значную ролю ў працэссе эстэтычнага развіцця чалавека.

Выцінанка – гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай, або каляровай паперы пры дапамозе нажніц ці нажа. Зарадзіўся гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Кітаі, а развіццё атрымаў у сувязі з удасканальваннем папяровай вытворчасці.

Для беларускай выцінанкі характэрны простыя кампазіцыі на аснове геаметрычных, раслінных, зааморфных і рэдка прадметных матываў. Выцінанку шырока выкарыстоўвалі ў побыце. Ёй упрыгожвалі вокны, сцены, паліцы, столь і покуць (“кут”). Кожны год выцінанку абнаўлялі, звычайна да Вялікадня. З развіццём лёгкай прамысловасці выцінанку наогул замяніў тэкстыль. Апошні перыяд росквіту выцінанкі прыпадае на першае дзесяцігоддзе пасля вайны. Потым мастацтва выцінанкі зноў было ў заняпадзе. Зараз можна назіраць аднаўленне гэтага віда беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выцінанка набыла сучаснае “гучанне”, але не згубіла і традыцыйныя рысы.

У працэсе правядзення заняткаў па выцінанцы ў слухачоў развіваюцца творчыя здольнасці, фантазія, уяўленне, вобразнае мысленне. Атрыманыя мастацкія веды, сфарміраваныя ўменні эмацыянальна ўспрымаць культурна-мастацкія здабыткі нашага народа з’яўляюцца дзейснымі сродкамі патрыятычнага  і духоўнага выхавання.

У аснову праграмы пакладзена знакавая сімволіка і нацыянальныя традыцыі арнаментальнага мастацтва, беларускія абрады і міфалогія.

Мэта вывучэння прадмета: фарміраванне мастацкай культуры сродкамі традыцыйнай беларускай выцінанкі.

Задачы прадмета:

  • вывучэнне і асэнсаванне нацыянальных традыцый беларускай выцінанкі;
  • развіццё здольнасцей эмацыянальна ўспрымаць багацце беларускай культуры;
  • развіццё мастацка-творчых здольнасцей, фарміраванне практычных уменняў і навыкаў пры рабоце над выцінанкай;
  • выхаванне патрыятызму, працавітасці, добрасумленнасці.

Асноўныя патрабаванні да метадаў выкладання:

  1. Сувязь з мастацкай культурай, народнымі традыцыямі і паўсядзённым жыццём.
  2. Улік узроставых асаблівасцей, спалучэнне індывідуальных і калектыўных форм работы.
  3. Разнастайнасць відаў работы і матэрыялаў.
  4. Чаргаванне тэарэтычных і практычных этапаў заняткаў.

Адным з паказчыкаў эфектыўнасці заняткаў па выцінанцы з’яўляецца захапленне, зацікаўленасць слухачоў і жаданне займацца народным мастацтвам.

У праграме выконваецца прынцып пераемнасці - ад простага да складанага.

Праграма разлічана на двухтыднёвы курс навучання: па 3 гадзіны чатыры разы ў тыдзень.

Тэматычны план

№ п/п

Назва тэм

Колькасць гадзін

1.

Гісторыя выцінанкі. Асаблівасці беларускай выцінанкі

1

2.

Кампазіцыя

1

3.

Рапортная выцінанка

5

4.

Цэнтрычная выцінанка

5

5.

Сіметрычная (люстэркавая) выцінанка

6

6.

Асіметрычная выцінанка

6

 

Усяго:

24

Змест праграмы

  1. Гісторыя выцінанкі

Паходжанне выцінанкі: характарыстыка выцінанкі як віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гісторыя развіцця. Матэрыял для выцінанкі. Сувязь з побытам. Асноўныя віды выцінанкі і іх асаблівасці.

Майстры выцінанкі Беларусі.

  1. Асаблівасці беларускай выцінанкі

Узоры выцінанак беларускіх майстроў сучаснасці. Сэнс адтулін, характэрны для беларускай выцінанкі: сюжэты беларускай выцінанкі.

Рытм у беларускай выцінанцы: адметнасці беларускай выцінанкі, вобразы (зааморфныя і антрапаморфныя) у беларускай выцінанцы, асаблівасці выканання. Паслядоўнасць выканання.

  1. Кампазіцыя

Кампазіцыя ў выцінанцы: кампазіцыя і яе асаблівасці ў выцінанцы, аналіз узораў. Выкананне практыкаванняў на вызначэнне кампазіцыі, віда.

Сіметрычная і асіметрычная раўнавага. Раўнавага асобных элементаў кампазіцыі: паняцце сіметрыі і асіметрыі ў выцінанцы, аналіз узораў.

Арганізацыя плоскасці, паняцце раўнавагі: законы кампазіцыі ў выцінанцы, размяшчэнне элементаў кампазіцыі, выкананне эскізаў выцінанак.

Метады стылізацыі: паняцце аб стылізацыі, роля стылізацыі ў выцінанцы, метады і прыемы стылізавання выяў. Практыкаванні па стылізацыі аб’ектаў навакольнага асяроддзя.

Паняцце рытма і непадзельнасці кампазіцыі: рытм у кампазіцыі, асаблівасці рытма у выцінанцы, кампазіцыйная ідэя і сэнс.

  1. Рапортная выцінанка

Геаметрычныя матывы ў рапортнай выцінанцы: паняцце аб рапортнай выцінанцы, геаметрычныя элементы, іх сімвалічнасць, кампазіцыйнае размяшчэнне.

Раслінныя матывы ў рапортнай выцінанцы: сімвалічнасць раслінных матываў, стылізацыя расліннага свету, кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў раслінных матываў.

Зааморфныя вобразы ў рапортнай выцінанцы: сімвалічнасць зааморфных вобразаў, стылізацыя зааморфных вобразаў, кампазіцыйнае размяшчэнне, паслядоўнасць выканання.

Антрапаморфныя вобразы ў рапортнай выцінанцы: значэнне выяў чалавека ў выцінанцы, кампазіцыя антрапаморфных вобразаў у рапортнай выцінанцы, асаблівасці выканання.

  1. Цэнтрычная выцінанка

Геаметрычныя матывы ў цэнтрычнай выцінанцы: паняцце цэнтра ў выцінанцы, асаблівасці цэнтрычнай выцінанкі, правільнае размяшчэнне элементаў кампазіцыі ў цэнтрычнай выцінанцы з геаметрычнымі матывамі.

Мандала. Сімвалічны і філасофскі сэнс: паняцце аб ”мандале“, асаблівасці яе выявы, сэнс сімвалаў, сувязь з побытам людзей, паслядоўнасць выканання.

Раслінныя матывы ў цэнтрычнай выцінанцы: правілы кампазіцыйнага размяшчэння стылізаваных элементаў раслін, восі сіметрыі, паўторы.

Зааморфныя вобразы ў цэнтрычнай выцінанцы: правілы размяшчэння зааморфных вобразаў у цэнтрычнай выцінанцы, рытм і паўторы выяў, паслядоўнасць выканання.

Антрапаморфныя вобразы ў цэнтрычнай выцінанцы: вобразы чалавека ў цэнтрычнай выцінанцы, сімвалічнасць вобразаў, іх кампазіцыйнае размяшчэнне, этапы выканання.

  1. Сіметрычная (люстэркавая) выцінанка

Геаметрычныя матывы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: асаблівасці размяшчэння геаметрычных элементаў у сіметрычнай выцінанцы, паслядоўнасць выканання сіметрычнай выцінанкі.

Раслінныя матывы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: сіметрыя ў выцінанцы  з элементамі раслін, кампазіцыйныя асаблівасці выцінанкі з расліннымі матывамі.

Зааморфныя вобразы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: стылізацыя зааморфных вобразаў для сіметрычнай выцінанкі, асаблівасці размяшчэння зааморфных вобразаў у сіметрычнай выцінанцы, рытм і восі сіметрыі, этапы выканання сіметрычнай выцінанкі.

Антрапаморфныя вобразы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: кампазіцыя ў сіметрычнай выцінанцы з антрапаморфнымі вобразамі, паслядоўнасць выканання.

  1. Асіметрычная выцінанка

Геаметрычныя матывы ў асіметрычнай выцінанцы: асіметрыя ў выцінанцы з геаметрычнымі элементамі, законы кампазіцыйнага размяшчэння, паслядоўнасць выканання.

Раслінныя матывы ў асіметрычнай выцінанцы: кампазіцыя асіметрычнай выцінанкі з расліннымі матывамі, асаблівасці выканання.

Зааморфныя вобразы ў асіметрычнай выцінанцы: асіметрыя пры распрацоўцы выцінанкі з зааморфнымі вобразамі, кампазіцыйная ідэя, стылізацыя вобразаў, паслядоўнасць работы.

Антрапаморфныя вобразы ў асіметрычнай выцінанцы: сімвалічнасць антрапаморфных вобразаў, стылізацыя зместу асіметрычнай выцінанкі з антрапаморфнымі вобразамі, кампазіцыйнае размяшчэнне,  паслядоўнасць выканання ў матэрыяле.

Практычная частка

Распрацоўка эскіза, кампазіцыя, паслядоўнасць работы, работа ў матэрыяле.

Прыкладная тэматыка работ: ”Папраць-кветка“, ”Купальская ноч“,  ”Дрэва жыцця“, ”Птушка шчасця“, ”Пяруновыя стрэлы“, ”Зажынкі“, ”Хлябок“, ”Кветкі ў вазе“, віншавальная паштоўка, закладкі для кніг, сурвэткі, сняжынкі, падзоры, выразанне выцінанкі без папярэдняга малюнка ”куды рука павядзе“ і інш.

Чакаемыя вынікі

Слухачы павінны

ведаць:

- паходжанне і асаблівасці беларускай выцінанкі;

- асновы кампазіцыйнай пабудовы выцінанкі, метады стылізацыі;

- сімволіку абярэгаў, калядныя і купальскія сімвалы;

- сімволіку беларускіх святаў;

умець:

- будаваць кампазіцыйную схему рапортнай, цэнтрычнай, сіметрычнай і асіметрычнай выцінанкі з выкарыстаннем геаметрычных і раслінных матываў;

  • выкарыстоўваць знакавую сімволіку ў тэматычных працах.

 

Для правядзення заняткаў неабходны наступныя інструменты і матэрыялы:

  • папера і картон розных гатункаў і колераў;
  • рэжучыя інструменты: нажніцы сярэдняга памеру, манікюрныя нажніцы з закругленымі лёзамі, канцылярскі нож;
  • лінейкі;
  • кле ПВА;
  • іншыя прыстасаванні: празрысты скотч, папяровы скотч, цыркуль, аловак, дошка для рэзання паперы.

Абавязкова наяўнасць аптэчкі для аказання першай медыцынскай дапамогі.

 

Літаратура

  1. Беларуская міфалогія: энцыклапед. слоўн. / Склад. І. Клімковіч. 2-е выд. – Мн., 2006.
  2. Беларускі фальклор: энцыклапедыя. У 2 т. – Мн., 2005 – 2006.
  3. Беларуская міфалогія. Уклад. У.А. Васілевіч. 2-е выд. – Мн., 2002.
  4. Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Т. 3. – Мн., 1989.
  5. Дрэва кахання: легенды, паданні, сказы. / Склад. А.І. Гурскі. – Мн., 1980.
  6. Кацар, М.С. Беларускі арнамент / М.С. Кацар. – Мн., 1989.
  7. Коваль У.І., Новак В.С. Беларускія народныя святы і звычаі / У.І. Коваль,В.С. Новак – Гомель, 1993.
  8. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук – Мн., 2003.
  9. Кухаронак Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў / Т.І. Кухаронак. – Мн., 2001.
  10. Народная культура Беларусі: энцыкл. давед. / Пад агульн. рэд. В.С. Цітова. – Мн., 2002.
  11. Праграма ”Мастацтва выцінанкі“, аўтар-складальнік: Базыльчык Вольга Станіславаўна, Навукова-метадычная ўстанова ”Нацыянальны інстытут адукацыі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
  12. Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі / Сахута Я.М. – Мн., 1977.
  13. Сахута Я.М. Вечназялёнае дрэва рамёстваў / Сахута Я.М. – Мн., 1997.
  14. Сахута Я.М. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі / Сахута Я.М. – Мн., 2001.
  15. Шамякіна Т.І. Міфалогія Беларусі / Т.І. Шамякіна. – Мн., 2006.

РАБОТЫ УЧАСТНИКОВ ОБРАЗОВАТЕЛЬНОЙ ПРОГРАММЫ "ЧАРОЎНЫЯ ЎЗОРЫ"

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ТУРИЗМ

МАРАФОН ЕДИНСТВА
2024 ГОД - ГОД КАЧЕСТВА
ЕДИНЫЙ МЕТОДИЧЕСКИЙ ДЕНЬ 2024
"АЛЫЙ ПАРУС"
ОО "БРПО"
ТРУДОУСТРОЙСТВО МОЛОДЁЖИ
-ПАТРИОТ.BY
Интерактивная платформа патриотического воспитания
ДЕТСКИЙ ПРАВОВОЙ САЙТ
Витебский областной дворец детей и молодёжи
Национальный центр художественного творчества детей и молодёжи
ДЕТСКИЙ ТЕХНОПАРК
РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ЦЕНТР ЭКОЛОГИИ И КРАЕВЕДЕНИЯ
#ПРОСТЫЕ ПРАВИЛА:ДЕЛАЕМ ИНТЕРНЕТ БЕЗОПАСНЫМ ВМЕСТЕ!
-ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА МУЗЕЕВ учреждений образования Витебской области