 |
Лагеры запрасілі дзяцей на адпачынак
У летні перыяд плануецца аздаравіць 418 вучняў у прышкольных выхаваўча-аздараўленчых лагерах і 65 хлопцаў і дзяўчат – у лагерах працы і адпачынку.
Учора, 2 чэрвеня, пачалі працаваць школьныя аздараўленчыя лагеры ў СШ № 1 і СШ № 2, Обальскай СШ. Работа лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей арганізавана па рознай профільнай накіраванасці: турысцка-краязнаўчай, эколага-біялагічнай, грамадзянска-патрыятычнай і сацыяльна-педагагічнай.
«У СШ № 1 адпачываюць і аздараўляюцца 116 дзяцей. Восем навучэнцаў раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў рамках работы аздараўленчага лагера «Дружба» ў СШ № 1 будуць уцягнуты ў аздараўленчую, культурна-адукацыйную дзейнасць, якая садзейнічае развіццю ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму, умацаванню ведаў дзяцей пра Беларусь, пра малую радзіму, – расказала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Кірпічэнка. – У лагеры СШ № 2 адпачываюць 55 дзяцей, у лагеры Обальскай СШ – 60».
Лагеры працы і адпачынку адкрыты ў СШ № 2 і Обальскай СШ. Яны прынялі 22 старшакласнікаў.
Пачалася першая змена і ў спартыўных лагерах. У Шумілінскай СДЮШАР
у спартыўным лагеры адпачываюць і займаюцца спортам 86 выхаванцаў спартыўнай школы. 15 юных біятланістаў наведваюць лагер «Алімпіец» Віцебскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў па зімніх відах спорту.
Сёння, 3 чэрвеня, пачаў работу і стацыянарны кругласутачны выхаваўча-аздараўленчы лагер «Пунсовы ветразь» у Лескавічах. На першай змене тут адпачнуць каля 60 дзяцей.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Торжественное мероприятие «Молодые таланты Шумилинщины» состоялось 23 мая в районном Центре культуры.
На мероприятие приглашены победители предметных олимпиад, конкурсов, фестивалей художественного мастерства, спортивных соревнований областного, республиканского и международного уровней. 60 учащихся учреждений общего среднего и дополнительного образования и специализированной детско-юношеской школы олимпийского резерва получили премии Шумилинского районного исполнительного комитета.
Заместитель председателя райисполкома Ирина Шалахова поздравила учащихся с достижениями в различных сферах, пожелала дальнейших успехов. Слова благодарности были адресованы педагогам и родителям учащихся.
Ирина Шалахова вручила премии наиболее отличившимся учащимся и благодарственные письма родителям и педагогам учащихся.
В номинации «Интеллект» награды учащимся и благодарности родителям и педагогам вручила начальник отдела организационно-кадровой работы райисполкома Галина Королева.
В номинации «Творчество» сертификаты на премию и благодарственные письма вручила начальник отдела по образованию райисполкома Оксана Толстая.
За достижения в спорте учащимся Шумилинской СДЮШОР награды вручал начальник отдела идеологической работы и по делам молодёжи Руслан Матвейчук.
Начальник РОВД Леонид Новицкий вручил награды за достижения в спорте учащимся Шумилинского районного центра детей и молодёжи.
«Праметэй» СШ № 1 запаліў!
На мінулым тыдні ў раёне выбралі лепшую каманду юных ратавальнікаў-пажарных. Пераможцай стала каманда «Праметэй» СШ № 1 г. п. Шуміліна. Яна прадставіць раён на занальным этапе конкурсу.
За званне лепшых спаборнічалі 5 каманд сярэдніх школ. Рабят чакала пяць выпрабаванняў – агляд строю, баявое разгортванне, аказанне першай медыцынскай дапамогі, конкурс знаўцаў і візітоўка на тэму «Юныя ратавальнікі – нашчадкі Перамогі». Спаборніцтвы прайшлі на гарадскім стадыёне і ў актавай зале СШ № 1.
Юным ратавальнікам-пажарным трэба было прадэманстраваць уменне працаваць у камандзе, хадзіць страявым крокам, хутка, спрытна і правільна апранаць баявое адзенне, як сапраўдныя ратавальнікі збіраць пажарнае абсталяванне і пракладваць магістральную і працоўную лініі да месца пажару.
Прыйшлося паспрабаваць сябе і ў ролі медыкаў: рашаць сітуацыйныя задачы, аказваць першую дапамогу пацярпелым пад пільным кантролем і наглядам сапраўдных медработнікаў.
Завяршэннем выпрабаванняў стаў конкурс візітных картак, дзе прайшла прэзентацыя каманд на тэму «Юныя ратавальнікі – нашчадкі Перамогі». Хлопцы і дзяўчаты з дапамогай музычных кампазіцый, танцавальных замалёвак, мініяцюр расказалі пра любоў да Радзімы, пра каштоўнасць Перамогі і важнасць захавання гістарычнай праўды, пра сваю ролю ў сучасным грамадстве, пра ўдзел у папярэджанні надзвычайных сітуацый, пра сяброўства з МНС і рух юных ратавальнікаў.
У фінале лідарамі злёту стала каманда «Праметэй» з СШ № 1. Другое месца – у каманды «Праметэй» з Мікіціхінскай СШ. Прызавую тройку дапоўніла каманда «Адважныя» з Обальскай СШ.
На мерапрыемстве ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўручэнне членскіх білетаў і прысвячэнне новых актывістаў у рады Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.
І зноў шумілінцы ў пераможцах
У суботу, 12 красавіка, на гарадскім стадыёне ў Шуміліне адбылася гульня 8 тура Рэспубліканскіх спаборніцтваў па футболе «Талент–Ліга» сярод юнакоў 2012-2013 года нараджэння. Шумілінскія хлопцы прымалі каманду ДЮСШ г. Міёры і атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 3:0 (Ліцвін Дзяніс, Сянькоў Назар, Данчанка Дзяніс). Пасля 8 тураў наша каманда набрала 15 ачкоў і выйшла на трэцяе месца ў групе «Поўнач». У наступную суботу шумілінскія футбалісты згуляюць у гасцях супраць наваполацкага «Нафтана».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Вавінам в’ет во дао
Шумілінскія спартсмены, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах «Вавінам в’ет во дао» РЦДіМ (трэнер Святлана Бараноўская), выйгралі камандны залік на адкрытым першынстве Віцебскай вобласці, якое прайшло ў аграгарадку Бабінічы.
Першымі сталі Максім Маскалькоў, Цімур Цімошчанка, Кірыл Смірноў, Ксенія Лясняк, Расціслаў Асіпкоў, Кірыл Круглікаў, Марат Куляшоў, Данііл Асяпёнак і Сяргей Іваненка; другімі – Ганна Асяпёнак, Арцём Смірноў, Іван Даніловіч і Ульяна Багдановіч; трэцімі – Кірыл Сойка, Яна Багдановіч, Марыя Яскевіч, Раман Гайлоў і Ілья Сторажаў.
Перамаглі па міні-футболе
Удзельнікі заняткаў па інтарэсах «Гуляем у футбол» РЦДіМ сталі пераможцамі традыцыйнага адкрытага турніру па міні-футболе «Вясеннія канікулы-2025», які праходзіў у аг. Ноўка Віцебскага раёна. Трэніруе юных шумілінскіх футбалістаў настаўнік Уладзіслаў Траццякоў.
Юным хакеістам падарылі новую форму
Удзельнікам гуртка «Юныя хакеісты» раённага цэнтра дзяцей і моладзі Шумілінская ПМК‑70 прэзентавала новую хакейную форму.
У пачатку бягучага тыдня яе ўручыў дырэктар прадпрыемства Аляксей Крыўко. У новай экіпіроўцы юныя хакеісты 2011-2013 гадоў нараджэння адправіліся на рэспубліканскія спаборніцтвы ў Мінск. Аляксей Юр’евіч пажадаў хлопцам перамогі.
Стала вядома, што на рэспубліканскіх спаборніцтвах у сталіцы Беларусі каманда юных хакеістаў з Шуміліна заняла трэцяе месца. Віншуем!
Ларыса ЗАЙЦАВА
У СШ № 1 г. п. Шуміліна прайшоў раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху. У ім прынялі ўдзел каманды з усіх сярэдніх школ раёна.
Дзеці спаборнічалі ў наступных этапах: фігурнае ваджэнне веласіпеда, тэарэтычны конкурс на веданне правілаў дарожнага руху, аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпелым, навучальна-пазнавальная праграма, плакат сацыяльнай рэкламы па бяспецы дарожнага руху.
Па выніках усіх конкурсаў перамагла каманда «Паварот» з СШ №1, якая прыме ўдзел у рэгіянальным злёце атрадаў юных інспектараў дарожнага руху 8 красавіка ў Лепелі. Другое месца – у «Дарожнага патруля» з Кардонскай СШ, трэцяе – у каманды «БезНебяспекі» з Обальскай СШ.
Вавінам в’ет во дао
Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах «Вавінам в’ет во дао» РЦДіМ удельнічалі ў кубке Мінска па вавінам в’ет во дао і занялі выніковае трэцяе каманднае месца.
На рахунку шумілінскіх спартсменаў тры першыя месцы – Арцём Смірноў, Ілья Сторажаў і Ульяна Багдановіч, другія месцы – Кірыл Сойка, Глеб Лашкоў, Ганна Асяпёнак, Максім Маскалькоў, Іван Даніловіч, Ксенія Лясняк і Марыя Яскевіч, трэцімі сталі Расціслаў Асіпкоў, Кірыл Круглікаў, Марат Куляшоў, Яна Багдановіч і Цімур Цімошчанка.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Дзеда Мароза і Снягурку Дзед Мароз у гэтыя навагоднія дні стараецца парадаваць кожнае дзіця, выканаць іх мары, ажыццявіць маленькія цуды. Не застаўся па-за ўвагай галоўнага чараўніка і дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Шуміліне. Ну хіба мог прайсці без яго ўдзелу тут навагодні ранішнік «Зарадзіліся святлом»!
Разам з галоўнымі героямі свята завітала ў вялікую сям’ю, дзе зараз выхоўваецца сямёра дзетак ад 6 да 13 год, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і пажадала ўсім здароўя, усмешак і святочнага настрою. А пасля хлопчыкі і дзяўчынкі разам з дарослымі вадзілі карагоды, спявалі, танцавалі, расказвалі Дзеду Марозу і Снягурцы вершы, весяліліся падчас конкурсна-гульнявай праграмы, якую падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
Падарункі дзецям ўручылі работнікі райвыканкама, аддзела па адукацыі райвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». У дзіцячым доме сямейнага тыпу з’явіліся новы тэлевізар, спартыўна-гульнявы комплекс, настольныя гульні. Кожнае дзіця атрымала ад работнікаў Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый падарункі – не толькі прысмакі, але і цацкі, настольныя гульні, канцылярскія вырабы, якія прасілі ў Дзеда Мароза.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Усмешкі дзяцей – найвялікшая ўдзячнасць
Больш за 150 дзяцей сталі ўдзельнікамі раённай дабрачыннай ёлкі, якая прайшла 27 снежня ў раённым цэнтры культуры.
Маленькіх жыхароў раёна павіншавала з надыходзячымі навагоднімі святамі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Пасля прагляду спектакля-казкі «Па шчупачынаму загаду» дзяцей чакала займальная праграма, якую падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра дзяцей і моладзі, – з дзіўнымі казачнымі персанажамі, танцамі, цікавымі забавамі і, вядома ж, салодкімі падарункамі. Дзеці радасна і захоплена падтрымлівалі вядучых і Дзеда Мароза са Снягуркай. Нам, дарослым, важна зрабіць усё, каб дзеці і надалей шчыра ўсміхаліся, марылі і былі шчаслівымі…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
|
 |